Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10

E-mail: isp@loev.gov.by

Будынак раённага выканаўчага камітэта
Будынак раённага выканаўчага камітэта
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 лістапада 2018

Дзень дэпутата

9 лістапада 2018 г. на базе ўстановы адукацыі "Лоеўскі дзяржаўны педагагічны каледж" быў праведзены Дзень дэпутата з удзелам старшыні Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта В. А. Байковай.

У пачатку мерапрыемства старшыня раённага выканаўчага камітэта Вераніка Байкова, старшыня райсавета Ірына Пастухова падзякавалі навучэнцаў за падрыхтоўку і актыўны ўдзел у працы падворкі Лоеўскага раёна ў межах Першага форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Вераніка Анатольеўна ўручыла самадзейным калектывам і іх мастацкаму кіраўніку Алене Давыдоўскай салодкі падарунак.

Ірына Мікалаеўна адрасавала словы падзякі дзяўчатам, якія сталі ўдзельнікамі праекта, прысвечанага Годзе малой радзімы, і іх куратару Алене Кілачыцкай за імкненне прымяніць свой талент на карысць лаяўчан. Іх рукамі размаляваны прыпыначны пункт каля магазіна «Аколіца». У памяць аб дорбай справе ўдзельнікам праекта былі ўручаны Падзячныя лісты ад раённага Савета дэпутатаў.

Мерапрыемства прайшло ў форме адкрытага дыялогу аб хвалюючых пытаннях, прапановах навучэнцаў і выкладчыкаў педкаледжу. Былі разгледжаны магчымасці пашырэння сферы прадпрымальніцтва на Лоеўшчыне — адкрыцця гандлёвых аб'ектаў, удзелу дзяцей у новых творчых конкурсах і праектах, прысвечаных малой радзіме, валанцёрскім руху і інш.

У ходзе правядзення дадзенага мерапрыемства на ўсе пытанні, якія паступілі, дадзены тлумачэнні, некаторыя з іх узяты на кантроль у раённым Савеце дэпутатаў.