Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10

E-mail: isp@loev.gov.by

Днепр
Днепр
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
21 лістапада 2019

Выдатны дзень, каб кінуць курыць

У рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» работнікі Лоеўскага раённага аддзела па НС сумесна з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў пажарных правялі тэматычныя мерапрыемствы ў працоўных калектывах і месцах грамадскага харчавання.

Калектывам прадпрыемстваў была даведзена аператыўная абстаноўка з пажарамі і іншымі надзвычайнымі сітуацыямі ў раёне, праведзены гутаркі пра шкоду і небяспеку курэння ў ложку і ў доме, прыведзены прыклады гібелі людзей на пажарах. Далей гаворка ішла аб неабходнасці ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і бяспечных паводзін у побыце. Прысутным уручаліся памяткі па тэматыцы акцыі.

У сталовай, падчас абедзеннага перапынку, памочнікі МНС сустракалі наведвальнікаў на ўваходзе і расказвалі ім аб праблеме і наступствах «неасцярожнага» курэння. А грамадзянам, якія кураць, прапаноўвалася абмяняць цыгарэту на цукерку, тым самым зрабіць першы крок адмовы ад шкоднай звычкі.