Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10

E-mail: isp@loev.gov.by

Будынак раённага выканаўчага камітэта
Будынак раённага выканаўчага камітэта
Галоўная / Дошка гонару

Дошка гонару

Па выніках работы за 2017 год рашэннем Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта ад 09.04.2018 № 261 «Аб падвядзенні вынікаў раённага спаборніцтва за дасягненне найлепшых паказчыкаў у вытворчай і сацыяльнай сферы сярод працоўных калектываў, работнікаў асноўных прафесій за 2017 год»:

прызнаны пераможцамі раённага спаборніцтва па выніках работы за 2017 год:

сярод суб'ектаў гаспадарання за лепшыя вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці-працоўны калектыў дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Лоеўскі лясгас»;

сярод філіялаў, участкаў, прадстаўніцтваў, іншых структурных падраздзяленняў, вышэйстаячыя арганізацыі якіх размешчаны за межамі раёна – Лоеўскі філіял камунальнага даччынага ўнітарнага прадпрыемства " Гомельаблпаліва»;

у структуры дзяржаўнага кіравання і сацыяльнай сферы – працоўны калектыў дзяржаўнай установы адукацыі «Лоеўская сярэдняя школа імя А. В. Казлова».

У індывідуальным спаборніцтве сярод працаўнікоў арганізацый усіх формаў уласнасці Лоеўскага раёна, з прысваеннем звання «Лепшы па прафесіі»:

ЛЯВОНЕНКА Уладзімір Уладзіміравіч – кабельшчык-спайшчык 4 разраду Лоеўскага ўчастка электрасувязі Гомельскага філіяла Рэчыцкага занальнага вузла сувязі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам»;

СІЗ Мікалай Іванавіч – вадзіцель камунальнага жыллёвага ўнітарнага прадпрыемства «Лоеўскі райжылкамгас»;

ДРАЗДОЎ Павел Паўлавіч - трактарыст-машыніст камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Малінаўка-Агра»;

КОВАЛЬ Іна Мікалаеўна – аператар машыннага даення камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Малінаўка-Агра»;

ЛАХАНСКАЯ Святлана Мікалаеўна – аператар машыннага даення камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Уражайны»;

ЮРЧАНКА Жана Уладзіміраўна – галоўны ветэрынарны ўрач камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Каўпень-Агра»;

ШАНЦАВАЛАВА Соф'я Васільеўна аператар машыннага даення камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Дняпровец»;

ПУПАЧ Святлана Уладзіміраўна – тэхнік па штучнаму асемяненню жывёл камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Саўгас «Зара»;

ДАХНО Аляксандр Мікалаевіч – трактарыст на падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу Малінаўскага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Лоеўскі лясгас»;

КУХАРЭНКА Аляксандр Міхайлавіч – старшы інспектар-начальнік інфармацыйнага паста пагранічнай камендатуры «Лоеў», старшы прапаршчык;

ПАЎЛЮШЧАНКА Анастасія Рыгораўна – настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Лоеўская сярэдняя школа імя А. В. Казлова»;

ЖЫЛІЦКІ Алег Паўлавіч – урач-хірург паліклінікі ўстановы аховы здароўя «Лоеўская цэнтральная раённая бальніца»;

СЯМАШКА Ксенія Уладзіміраўна старэйшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай установы культуры «Музей бітвы за Днепр»;

БЕРНАЦКІ Юрый Алегавіч вадзіцель Лоеўскага раённага спажывецкага таварыства;

ЛЕБЕДЗЕВА Людміла Анатольеўна сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі дома ўстановы «Лоеўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»;

ЯФІМЕНКА Аляксандр Пятровіч следчы следчага аддзялення Лоеўскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь;

АНДРЫЯВЕЦ Сяргей Уладзіміравіч – начальнік ЛДР-453 г. п. Лоеў дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення № 45 рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных дарог «Гомельаблаўтадар»;

КОШЧАНКА Сяргей Лявонавіч – цясляр 4 разраду камунальнага жыллёвага ўнітарнага прадпрыемства «Лоеўскі райжылкамгас».