Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10

E-mail: isp@loev.gov.by

Будынак раённага выканаўчага камітэта
Будынак раённага выканаўчага камітэта
Галоўная / Эканоміка / Гандаль

Гандаль

У цяперашні час гандлёвая сетка Лоеўскага раёна прадстаўлена 77 аб'ектамі гандлёвай плошчай 5810,8 кв. м., з іх 25 на 1731,4 кв. м. - размешчаны ў сельскай мясцовасці, 52 на 4079,4-у гарадскім пасёлку.

Па форме ўласнасці: 14 аб'ектаў спажывецкай кааперацыі, 12-ведамаснай гандлёвай сеткі, 5-сеткавых кампаній, 46-суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу.

Сетка аб'ектаў грамадскага харчавання раёна прадстаўлена 22 аб'ектамі на 1197 пасадачных месцаў, з іх 8 аб'ектаў (332 пасадачных месцы) агульнадаступнай сеткі (1 рэстаран, 3 кафэ, 1 кавярня, 1 сталовая, 1 буфет, 1 бар).

Па форме ўласнасці: 1 аб'ект спажывецкай кааперацыі, 6-суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу, 3-камунальных прадпрыемстваў раёна, 12-аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

У адпаведнасці з п. п. 41.1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2014 г. № 703 "Аб зацвярджэнні Правілаў продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання і Палажэння аб парадку распрацоўкі і зацвярджэння асартыментнага пераліку тавараў, асартыментнага пераліку прадукцыі грамадскага харчавання» непаўналетнім ва ўзросце да 15 гадоў забараняецца продаж піратэхнічных вырабаў.

Продаж піратэхнічных вырабаў асобам, якія не дасягнулі 15-гадовага ўзросту ў адпаведнасці з кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 г. № 194-З з'яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем ч. 1 артыкула 12.17. "Парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву", якое цягне накладанне штрафу на вінаватую асобу ў памеры да дзесяці базавых велічынь.