Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10

E-mail: isp@loev.gov.by

Набярэжная р.Днепр
Набярэжная р.Днепр
Галоўная / Раён / Турызм Лоеўшчыны / Гасцявы прытулак

Гасцявы прытулак

ТУРЫСТЫЧНЫ ЭКАКОМПЛЕКС «ГАСЦЯВЫ ПРЫТУЛАК»

У маі 2018 года ў адным з самых маляўнічых месцаў на паўднёвым усходзе Беларусі – у вёсцы Шчытцы Лоеўскага раёна – адкрыты турыстычны экакомплекс "Гасцявы прытулак". Экакомплекс размешчаны на ўскраіне вёскі на высокім беразе р. Днепр, у 9 км ад раённага цэнтра – г.п. Лоеў.

Гэта выдатнае месца для яднання з прыродай. Цішыня, спакой, чароўныя пейзажы, дзіўная фаўна дапамогуць гасцям экакомплекса атрымаць асалоду ад чыстага іглічнага паветра і адмовіцца ад паўсядзённых клопатаў, аднавіцца душэўна і фізічна, набраць крынічнай вады ў прыроднай крыніцы, якая выходзіць на паверхню ўсяго ў сотні метраў ад экакомплекса.

Мясцовасць вакол вёскі багатая грыбамі і ягадамі, побач маюцца магчымасці для круглагадовага палявання, не кажучы ўжо пра знакамітыя рыбацкія мясціны на рацэ Днепр.

Вёска Шчытцы ва ўсе стагоддзі вабіла да сябе гасцей экзатычнай прыродай, жыватворчай сілай крынічнай вады, прыроднымі дарамі, багатай гісторыяй і традыцыямі. Існуе шэраг легенд аб паходжанні назвы вёскі. Паводле адной з іх, узнікла яно шмат гадоў таму, у тыя часы, калі ўніз па Дняпру сплаўлялі лес. Бярвеннеплыло па рацэ, звязананае паміж сабой, называлася “моцным шчытом”, а ўкраінцы, убачыўшы з іншага берага ракі высокую гару, з якой плыве лес, крычалі: "Шчыт цэ". Зліліся з часам два словы ў адно, і з'явілася назва – Шчытцы. Па іншай версіі – этымалогія слова вырасла з абарончай функцыі населенага пункта, які калісьці быў надзейным «шчытом» на р.Днепр, што і адбілася ў назве "Шчытцы", у перакладзе са стараславянскай, літаральна гучаць як "малыя шчыты».

Радыяцыя абышла гэтае месца бокам. Мясцовыя жыхары перакананы, што дапамагла ім у гэтым святая вялікапакутніца Параскева, якая з'яўляецца апякункай Лоеўскай зямлі. У яе гонар, усяго ў некалькіх кіламетрах ад гасцявога прытулку, у лясным масіве паміж вёскамі Крупейкі і Шчытцы знаходзіцца Капліца, дзе ўсе жадаючыя могуць памаліцца ля святога вобраза.

Вось у такім блаславёным месцы, у баку ад цывілізацыі, і паўстаў прытулак для ўсіх жадаючых атрымаць асалоду ад прыгажосці, адзіноты і спакою тутэйшых першародных месцаў, якія здолелі захаваць сваю аўтэнтычнасць.

У аднапавярховым і двухпавярховым гасцявых хатках экакомплексу, пабудаваных па канадскай тэхналогіі з экалагічна чыстага драўлянага бруса, могуць, адпаведна, размясціцца і правесці час невялікая сям'я або група сяброў ад 3-х – да 5-ці чалавек, адпаведна.

У цагляным гасцявым доміку, аздобленым унутры экалагічна чыстым дрэвам, маюцца месцы для пражывання 6-7 чалавек у трох гасцявых пакоях. Невялікая кухня і агульны хол самабытнай ручной работы і драўлянай мэблі аснашчаны мікрахвалёвай печчу, электрачайнікам, халадзільнікам і неабходным наборам посуду.

У распараджэнні адпачывальнікаў у гасцявых хатках маюцца душавыя з гарачай і халоднай вадой і туалетам, а таксама подограваемыя падлогі. Домікі прызначаны для круглагадовага пражывання.

У асяроддзі хвойнага і лісцянога лесу размешчаны лазневы комплекс, пабудаваны, як і ўсё астатняе, з экалагічна чыстага драўлянага бруса.

У лазні маецца руская апарня, памывачная з душам (гарачая і халодная вада) і вядром-вадаспадам, пакой адпачынку і туалет. Адначасова ў лазні могуць адпачываць да 8 чалавек.

Тут жа, у зале для правядзення мерапрыемстваў, можна арганізаваць любое свята (юбілей, дзень нараджэння, выпускны і г.д.), памяшканне разлічана на 25-30 чалавек.

Для тых, хто любіць адпачынак на адкрытым паветры, побач з утульнай альтанкай на беразе Дняпра, устаноўлены мангалы для смажання шашлыкоў і барбекю. Альтанка аснашчана драўлянай мэбляй ручной працы, адкрыты яе бок выходзіць на раку.

Непадалёк у цяні дрэў падвешаны гамак, у якім можна прыемна адпачыць у гарачы летні дзень.

На тэрыторыі экакомплексу прадуманы і адведзены месцы і для аматараў адпачынку ў палатках.

Натуральнасць і прыгажосць мясцовай прыроды ў спалучэнні з прыватнасцю і камфортам гасцявога прытулку дазваляюць добра адпачыць усім, незалежна ад узросту і пераваг.

ПА ЎСІХ ПЫТАННЯХ МОЖНА ЗВЯРТАЦЦА ПА ТЭЛ.:

+375 44 550 4449

+ 375 29 308 0745

ЦІ ПІСАЦЬ НА ЭЛЕКТРОНУЮ ПОШТУ:

ostimby@yandex.by