Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10

E-mail: isp@loev.gov.by

Лоеўскі памежнікі нясуць службу
Лоеўскі памежнікі нясуць службу
Галоўная / Раён / Геральдыка

Геральдыка

Герб і сцяг Лоева зацверджаны рашэннем №46 Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2000 года. Герб занесены ў Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь 12 студзеня 2001 года пад №46.

Герб горада

Апісанне: у блакітным полі "іспанскага" шчыта на зялёнай зямлі стаіць над трыма хвалямі срэбны "Лоеўскі замак".

Сцяг горада

Апісанне: прамавугольнае палотнішча з суадносінамі шырыні і даўжыні як 1:2, складаецца з дзвюх гарызантальных палос: блакітнай у 2/3 і зялёнай у 1/3 шырыні. На вонкавым боку - белыя выявы: на блакітным фоне - "Лоеўскі замак", а на зялёным - тры хвалі.