Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10

E-mail: isp@loev.gov.by

Будынак раённага выканаўчага камітэта
Будынак раённага выканаўчага камітэта
Галоўная / Раён / Інфраструктура

Інфраструктура

Адміністрацыйная тэрыторыя раёна падзелена на гарадскі пасёлак Лоеў і 7 сельскіх Саветаў дэпутатаў (Бывалькаўскі, Карпаўскі, Каўпенскі, Малінаўскі, Ручаеўскі, Страдубскі, Уборкаўскі). У раёне 71 населены пункт, пражывае 11 516 чалавек.

Аграпрамысловы комплекс раёна прадстаўлены 6 камунальнымі сельскагаспадарчымі ўнітарнымі прадпрыемствамі і ААТ «Лоеўскі Агратэхсервіс».

Лоеўшчына - раён сельскагаспадарчага прызначэння. Усе сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна спецыялізуюцца ў жывёлагадоўчай галіне на вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі, у раслінаводчай - на вытворчасці збожжа, насення кукурузы, рапсу, кармоў.

Адукацыйная прастора Лоеўскага раёна ўключае 19 устаноў: гімназія, сярэдняя школа, 9 вучэбна - педагагічных комплексаў "дзіцячы сад - школа", 3 установы дашкольнай адукацыі, раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльна-педагагічны цэнтр, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. Працуе сектар аховы правоў дзяцінства.

З 1963 года рыхтуе кадры для сістэмы адукацыі ўстанова адукацыі «Лоеўскі дзяржаўны педагагічны каледж".

Сетка медыцынскіх устаноў раёна ўключае раённую бальніцу на 100 ложкаў, Бывалькаўскую бальніцу сястрынскага догляду на 23 ложкі, раённую паліклініку на 250 наведванняў у змену, 3 амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, 11 фельчарска-акушэрскіх пунктаў.

У раёне працуе 13 клубных устаноў, 14 бібліятэк, раённы метадычны цэнтр народнай творчасці, ДУА "Дзіцячая школа мастацтваў г.п.Лоеў" і 2 яе філіялы ў аг. Уборак і н.п. Бывалькі, музей бітвы за Днепр, цэнтр рамёстваў пры Уборкаўскім сельскім цэнтры культуры і вольнага часу.