Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10

E-mail: isp@loev.gov.by

Днепр
Днепр
Галоўная / Прывітанне

Прывітанне

Мы рады вітаць Вас у якасці наведвальнікаў афіцыйнага сайта Лоеўскага райвыканкама .

Лоеўшчына з'яўляецца адным з найпрыгажэйшых куткоў Гомельскай вобласці, дзе жывуць таленавітыя і працавітыя людзі, якія любяць і шануюць сваю малую радзіму, памнажаюць славу і вядомасць родных мясцін. Наша зямля здаўна прыцягвала да сябе людзей. Аб старажытнасці краю сведчаць шматлікія археалагічныя помнікі, якія сталі аб'ектамі вывучэння культуры і гісторыі славян.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ёй наканавана было стаць краем незвычайнай мужнасці і вялікіх подзвігаў. Тут заўсёды будуць ганарыцца тым, што менавіта на берагах Дняпра быў пакладзены пачатак вызвалення беларускай зямлі і памятаць пра тых, хто ў жорсткіх баях з ворагам выстаяў і перамог.

Сёння гарадскі пасёлак Лоеў - гэта сучасны раённы цэнтр, які мае сваю інфраструктуру. І мы ганарымся тым, што жыхары раёна праяўляюць высокае пачуццё адказнасці за сваю будучыню, імкнуцца зрабіць свой пасёлак і населеныя пункты яшчэ больш прыгожым.

Спадзяюся, што знаёмства з нашым гарадскім пасёлкам і раёнам будзе спрыяць узнікненню новых сяброўскіх сувязяў і прыцягне да нас гасцей і інвестараў.


З павагай,
старшыня Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта
Байкова Вераніка Анатольеўна
<!-- b-->