Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10

E-mail: isp@loev.gov.by

На цэнтральнай плошчы
На цэнтральнай плошчы
Галоўная / Эканоміка / Прадпрымальніцтва

Прадпрымальніцтва

Нарматыўна-прававыя акты

Па стане на 1 кастрычніка 2021 г. на тэрыторыі Лоеўскага раёна зарэгістравана 186 суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва: 46-малых і сярэдніх арганізацый, 140 – індывідуальных прадпрымальнікаў.

З 46 арганізацый: 7 фермерскіх гаспадарак, 15 таварыстваў з абмежаванай і дадатковай адказнасцю, 18 прыватных прадпрыемстваў, 5 камунальных прадпрыемстваў, 1 вытворчае ўнітарнае прадпрыемства.

Работа малога і сярэдняга бізнесу прысутнічае ў кожным кірунку: вытворчасць, транспартная дзейнасць, раздробны гандаль, грамадскае харчаванне, аказанне паслуг насельніцтву.

З мэтай узмацнення работы па развіцці прадпрымальніцтва і арганізацыі новых вытворчасцяў, выпрацоўкі прапаноў па рашэнні праблемных пытанняў, звязаных з развіццём малога і сярэдняга бізнесу, штоквартальна праводзіцца пасяджэнне раённага Савета па развіцці прадпрымальніцтва.