Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10

E-mail: isp@loev.gov.by

Набярэжная р.Днепр
Набярэжная р.Днепр
Галоўная / Эканоміка / Прамысловасць

Прамысловасць

Прамысловасць Лоеўскага раёна прадстаўлена 3 прадпрыемствамі: ПУП "Лоеўскі камбінат будаўнічых матэрыялаў" ААТ "Палессебуд", Лоеўскі лясгас, КЖУП "Лоеўскі райжылкамгас".

Развіццё галіны прамысловасці грунтуецца на наступных відах эканамічнай дзейнасці:

Вытворчасць іншых неметалічных мінеральных прадуктаў.

Вытворчасць і размеркаванне электраэнергіі, газу і вады.

Вытворчасць вырабаў з дрэва і паперы.

ПУП "Лоеўскі камбінат будаўнічых матэрыялаў" ААТ "Палессебуд" выпускае цэглу керамічную адзінарную СТБ 1160-99. Займаецца вытворчасцю цэглы керамічнай маркі ад М75 да М200, марозаўстойлівасцю F75. Вытворчая магутнасць камбіната 24 млн. штук умоўнай цэглы ў год. У 2011 годзе атрыманы сертыфікат адпаведнасці сістэмы менеджменту якасці ІСО 9001.

Адрас прадпрыемства: 247095, г. п. Лоеў, вул. Камсамольская, 35, тэл./ факс: +375 2347 53024, e-mail: loev_ksm@mail.ru

Дырэктар - Гула Ігар Раманавіч

У Лоеўскім лясгасе арганізавана вытворчасць дошкі абразной, паліўнай дранкі і пілавіння, кола ацыліндраванага, кола акоранага.

Адрас прадпрыемства: 247095, г. п. Лоеў, вул. Батава, 63, тэл / факс: +375 2347 5 30 46

Дырэктар - Чыжык Віктар Уладзіміравіч

КЖУП "Лоеўскі райжылкамгас". Асноўны від вырабленай прамысловай прадукцыі: вытворчасць і размеркаванне цеплаэнергіі.

Адрас прадпрыемства: 247095, г. п. Лоеў, вул. Батава, 58, тэл / факс: +375 2347 4 08 61

Выконваючы абавязки дырэктара - Кацуба Міхаіл Васільевіч