Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10

E-mail: isp@loev.gov.by

Днепр
Днепр
Галоўная / Раён

Раён

Лоеўскі раён размешчаны ў паўднёва-ўсходняйчастцы Гомельскай вобласці. Мяжуе з Брагінскім, Хойніцкім, Рэчыцкім, Гомельскім раёнамі.

На ўсходзе па рацэ Днепр і, часткова, па ніжнім цячэнні ракі Сож мяжуе з Чарнігаўскай вобласцю Украіны.

Тэрыторыя раёна складае 104 449 га, з іх: сельгасугоддзяў 48 331 га, лесу - 44 891 га.

Плошча г.п.Лоеў - 683 га, плошча сельскіх населеных пунктаў - 3 603 га.

На тэрыторыі раёна працякае рака Днепр з прытокамі Сож, Брагінка, Песачанка, знаходзіцца Днепра-Брагінскага вадасховішча.

Адміністрацыйным і гаспадарча-культурным цэнтрам з'яўляецца гарадскі пасёлак Лоеў, размешчаны на правым беразе ракі Днепр у 98 км ад абласнога цэнтра г.Гомель.

Адміністрацыйна тэрыторыя раёна падзелена на гарадскі пасёлак Лоеў і 7 сельсаветаў (Бывалькаўскі, Карпаўскі, Каўпенскі, Малінаўскі, Ручаеўскі, Страдубскі, Уборкаўскі). У раёне 71 населены пункт, пражывае 11 799 чалавек.