Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10

E-mail: isp@loev.gov.by

Днепр
Днепр
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
10 сакавіка 2020

Натарыусы ў гонар Дня Канстытуцыі пракансультуюць 13 сакавіка бясплатна


10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Натарыусы 13 сакавіка будуць кансультаваць бясплатна, паведаміў БЕЛТА памочнік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты Артур Стрэх.
Удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі, прымеркаванай да святкавання Дня Канстытуцыі, прымуць усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро.
Грамадзяне і прадстаўнікі юрыдычных асоб могуць атрымаць адказы на пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса. У тым ліку гэта датычыцца афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомай маёмасці, ажыццяўлення выканаўчых надпісаў, прадастаўлення электронных дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычных асоб або індывідуальных прадпрымальнікаў ці ўнясення змяненняў у статут (устаноўчы дагавор) натарыусам, забеспячэння пісьмовых доказаў.
Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама час іх работы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты.-0-