Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10

E-mail: isp@loev.gov.by

Будынак раённага выканаўчага камітэта
Будынак раённага выканаўчага камітэта
12 лістапада 2018

Чарговае пасяджэнне пастаяннай камісіі Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў мандатнай

9 лістапада 2018 года адбылося чарговае пасяджэнне пастаяннай камісіі Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў мандатнай, па пытаннях кантролю, законнасці і правапарадку, на якім было разгледжана пытанне «Аб выніках работы ўчастковых інспектараў міліцыі аддзела ўнутраных спраў Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта з грамадзянамі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця».

Пасяджэнне прайшло ў форме дыялогу членаў камісіі з адказнымі за падрыхтоўку пытання і старшынямі сельскіх выканаўчых камітэтаў. З дакладам выступіў старшы ўчастковы інспектар міліцыі Андрэй Хічоў, які адзначыў, што ў крымінагеннай абстаноўцы ў параўнанні з мінулым годам намецілася станоўчая дынаміка — злачынстваў здзейснена на 23% менш. Міліцыянты праводзяць прафілактычныя гутаркі, цікавяцца праблемамі. Участковыя два разы на год праводзяць праверку ўмоў пражывання грамадзян і сем'яў, якія стаяць на ўліку як асацыяльныя.

На пасяджэнні камісіі таксама былі дэталёва разгледжаны пытанні захаванасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў у сельгаспрадпрыемствах, алгарытм ўзаемадзеяння суб'ектаў прафілактыкі па прыцягненню да адказнасці сямейных скандалістаў, дапамога добраахвотных дружын і іншае.

Па разгледжаных пытаннях прынята рашэнне, якое накіравана на ўдасканаленне праваахоўнай дзейнасці, правядзенне ўзгодненых мерапрыемстваў па папярэджанні, выяўленні, спыненні і раскрыцці супрацьпраўных дзеянняў, умацаванню законнасці і правапарадку, пошуку новых форм прафілактыкі правапарушэнняў