Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10

E-mail: isp@loev.gov.by

На цэнтральнай плошчы
На цэнтральнай плошчы
24 ліпеня 2019

Чарговае пасяджэнне прэзідыума

23 ліпеня 2019 года ў Лоеўскім раённым Савеце дэпутатаў адбылося чарговае пасяджэнне прэзідыума, на якім былі разгледжаны пытанні аб ходзе выканання ў першым паўгоддзі 2019 года рэгіянальных комплексаў мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўных праграм, а таксама аб ходзе рэалізацыі ў Лоеўскім раёне Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 г «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў», ролі суб'ектаў прафілактыкі ў дзейнасці назіральных камісій» па выніках першага паўгоддзя 2019 года.

 

Па разглядаемых пытаннях былі заслуханы справаздачы начальнікаў аддзелаў і службовых асоб райвыканкама, у тым ліку аддзела ўнутраных спраў, а таксама Лоеўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. У пасяджэнні прэзідыума прымала ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Н. Каурава.

 

Таксама прэзідыумам было прынята рашэнне аб правядзенні ў Лоеўскім раёне акцыі «Пачні з сябе», накіраванай на добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі, і зацверджаны план яе правядзення.