Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10

E-mail: isp@loev.gov.by

Набярэжная р.Днепр
Набярэжная р.Днепр
21 мая 2019

На паседжанні прэзідыума

У першым квартале 2019 года ў Лоеўскім раённым Савеце дэпутатаў адбыліся сем пасяджэнняў прэзідыума, на якіх былі прыняты рашэнні аб скліканнях сесіі, аб правядзенні дэпутацкай дабрачыннай акцыі «Клопат», а таксама аб узнагароджаннях і заахвочваннях Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў.

19 сакавіка на пашыраным пасяджэнні прэзідыума з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Н. Кауровой і пракурора Лоеўскага раёна В. Касцючэнка у рамках разгляду пытання «Аб практыцы прымянення ў Лоеўскім раёне Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 г «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў», былі заслуханы службовыя асобы аддзела ўнутраных спраў Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта і Лоеўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Па выніках пасяджэння прэзідыумам раённага Савета дэпутатаў прынята рашэнне, накіраванае на ўзмацненне ролі суб'ектаў прафілактыкі ў ходзе работы назіральных камісій.