Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10

E-mail: isp@loev.gov.by

Днепр
Днепр
Галоўная / Раён / Турызм Лоеўшчыны / Рэспубліканскі біялагічны заказнік "Днепра-Сожскі"

Рэспубліканскі біялагічны заказнік "Днепра-Сожскі"


Рэспубліканскі біялагічны заказнік "Днепра-Сожскі" размешчаны на паўднёвым усходзе Рэспублікі Беларусь у міжрэччы двух буйных рэк Беларусі Дняпра і Сожа на тэрыторыі Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці.

Агульная плошча заказніка – 14556 га,

Адлегласць ад г. Гомеля – 60 км.

Па водным шляху ад г.п. Лоеў – 15 км.

Вялікая разнастайнасць лясных, травяных, прыбярэжна-водных і водных экасістэм абумовілі багацце флоры і фаўны заказніка.

На агульным балансе тэрыторыі заказніка плошчы пад натуральнай расліннасцю (лясамі, лугамі, ляснымі балотамі, хмызнякамі і водамі) займаюць каля 12 тысяч гектараў, або 80% тэрыторыі.

З групы рэдкіх і знікаючых відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, у заказніку расце 15 відаў.

Нямала ў флоры рэгіёну гаспадарча-карысных відаў раслін – лекавых, харчовых, кармавых, медоносных, дэкаратыўных і тэхнічных.

Заказнік багаты не толькі разнастайнай флорай і расліннасцю, але і прадстаўнікамі жывёльнага свету.

На тэрыторыі заказніка фаўна птушак характарызуецца вялікай разнастайнасцю 140 відаў птушак, з іх 131 – гняздуюць у дадзеным рэгіёне.

Дырэктар Рэспубліканскага біялагічнага заказніка "Днепра-Сожскі» Дзяржынскі Уладзімір Генадзевіч, тэл. 8 029 676 62 56