Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Гомельская область,
247095, г.п. Лоев, ул. Ленина, 2
Телефон приемной: 8 02347 4 22 10
E-mail: isp@loev.gov.by
У канцы снежня бібліятэкары раёна святкавалі юбілей, Уборкаўскай сельскай бібліятэцы споўнілася 100 гадоў.
Сваю
гісторыю Уборкаўская бібліятэка пачынае з 1919 года. Менавіта ў гэтым годзе ў
весцы Уборак была адкрыта хата-чытальня, якая мела поўную назву Уборкаўская
народная бібліятэка-чытальня Холмецкай воласці імя Карла Маркса.
У кожны
дзень нараджэння, а ў стогадовы асабліва, прынята азірацца назад і з вышыні
пражытых гадоў ацэньваць доўгую дарогу да гэтай даты. Бібліятэкары раёна
падрыхтавалі віншаванні і падарункі. Наталля Віктараўна падрыхтавала
презентацыю, якая распавяла аб асноўных вехах развіцця бібліятэкі. Выстава
фатаграфій прадставіла з чаго ўсё
пачыналася, што прыйшлося пераадолець, як бібліятэка дасягнула свайго
цяперашняга ўзроўню. Словы падзякі атрымалі былыя работнікі бібліятэкі, чытачы.
Бібліятэкары раёна прадэманстравалі свае таленты ў інтэлектуальных конкурсах і
віктарынах. Музычныя нумары ў выкананні работнікаў Уборкаўскага цэнтра культуры стваралі святочны настрой ва ўсіх прысутных.
Наталля
Віктараўна ўзнагароджана Падзякай Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта.