Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10

E-mail: isp@loev.gov.by

Набярэжная р.Днепр
Набярэжная р.Днепр
Галоўная / Эканоміка / Гандаль

Гандаль

У цяперашні час гандлёвая сетка Лоеўскага раёна прадстаўлена 105 аб'ектамі гандлёвай плошчай 6,2 тыс.кв.м., з іх 37 на 1,7 тыс. кв.м. – размешчаны ў сельскай мясцовасці, 68 на 4,5 тыс. кв.м. – у гарадскім пасёлку.

У разрэзе формаў уласнасці: 13 аб'ектаў спажывецкай кааперацыі, 32 – ведамаснай гандлёвай сеткі, 8 – сеткавых кампаній, 52 – суб'екта малога і сярэдняга бізнесу. Сетка аб'ектаў грамадскага харчавання раёна прадстаўлена 25 аб'ектамі на 1133 пасадачных месцаў, з іх 8 аб'ектаў (268 пасадачных месц) агульнадаступнай сеткі (3 кафэ, 1 кавярня, 2 сталовыя, 1 буфет, 1 бар).

У разрэзе формаў уласнасці: 1 аб'ект спажывецкай кааперацыі, 10 – суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу, 2 – камунальных прадпрыемстваў раёна, 12 – аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

У адпаведнасці з п.п. 41.1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2014 г. № 703 «Аб зацвярджэнні Правілаў продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання і Палажэння аб парадку распрацоўкі і зацвярджэння асартыментнага пераліку тавараў, асартыментнага пераліку прадукцыі грамадскага харчавання» непаўналетнім ва ўзросце да 15 гадоў забараняецца продаж піратэхнічных вырабаў. Продаж піратэхнічных вырабаў асобам, якія не дасягнулі 15 гадовага ўзросту ў адпаведнасці кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 г. № 194-З з'яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем ч. 1 артыкула 12.17. "Парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву», якое цягне накладанне штрафу на вінаватую асобу ў памеры да дзесяці базавых велічынь.