Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10
E-mail: isp@loev.gov.by
Выконваючы абавязкі старшыні Малінаўскага сельскага выканаўчага камітэта – Такарэнка Мікалай Мікалаевіч, тэл. (+375 2347) 4-59-77.
Населены пункт Малінаўка размешчаны ў 32 км ад г.п. Лоеў.
У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады н.п. Малінаўка ў 2006 годзе набыў статус аграгарадка.
На тэрыторыі аграгарадка размешчана і функцыянуе: ДУА «Малінаўскі дзіцячы сад - базавая школа Лоеўскага раёна», сельскі цэнтр культуры і вольнага часу, сельская бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, 2 крамы прамысловых і харчовых тавараў, бар, сталовая, комплексна-прыёмны пункт, аддзяленне сувязі.
На тэрыторыі аграгарадка размешчана камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Малінаўка-Агра».
Асноўнай дзейнасцю КСУП з'яўляецца жывёлагадоўля малочна-мяснога кірунку.