Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10
E-mail: isp@loev.gov.by
Па
стане на 1 кастрычніка 2022 г. на тэрыторыі Лоеўскага раёна зарэгістравана 185 суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва: 48-малых і сярэдніх
арганізацый, 137 – індывідуальных прадпрымальнікаў.
З 48 арганізацый: 6 фермерскіх гаспадарак, 18 таварыстваў з абмежаванай і дадатковай
адказнасцю, 18 прыватных прадпрыемстваў, 5 камунальных прадпрыемстваў, 1
вытворчае ўнітарнае прадпрыемства.
Работа малога і сярэдняга бізнесу прысутнічае ў кожным
кірунку: вытворчасць, транспартная дзейнасць, раздробны гандаль, грамадскае
харчаванне, аказанне паслуг насельніцтву.
З
мэтай узмацнення работы па развіцці прадпрымальніцтва і арганізацыі новых
вытворчасцяў, выпрацоўкі прапаноў па рашэнні праблемных пытанняў, звязаных з
развіццём малога і сярэдняга бізнесу, штоквартальна праводзіцца пасяджэнне
раённага савета па развіцці прадпрымальніцтва.