Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10

E-mail: isp@loev.gov.by

Днепр
Днепр
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
28 чэрвеня 2022

Парк сельгастэхнікі Гомельскай вобласці да пачатку ўборкі збожжа папоўняць 100 камбайнаў


28 чэрвеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Парк сельгастэхнікі Гомельскай вобласці да пачатку ўборачнай кампаніі бягучага года папоўняць 100 камбайнаў, паведаміў 
27 чэрвеня на пасяджэнні Гомельскага аблвыканкама першы намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Козел, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

Цяпер у сельгасарганізацый рэгіёна на ўзбраенні 1046 збожжаўборачных камбайнаў. Нагрузка на адзін агрэгат перасягае 340 га. 

"Да пачатку масавай уборкі збожжа ў сельгасарганізацыі вобласці будзе ажыццёўлена пастаўка яшчэ 100 адзінак камбайнаў. Гэта дасць магчымасць  у сярэднім знізіць нагрузку на адзін збожжаўборачны камбайн на 92 га, у Брагінскім і Ельскім - на 120 га, Лельчыцкім - на 111 га, Чачэрскім - на 41 га", - сказаў Дзмітрый Козел. 

Цяпер максімальную ўвагу неабходна ўдзяліць гатоўнасці тэхнікі і абсталявання да ўборачнай кампаніі, падкрэсліў ён. У рэгіёне гатоўнасць камбайнаў складае 61 працэнт. Нарасціць тэмпы трэба Жлобінскаму, Кармянскаму, Добрушскаму, Ельскаму, Акцябрскаму, Светлагорскаму і Рэчыцкаму раёнам. 

Паводле інфармацыі першага намесніка старшыні, у рэгіёне сфарміравана 21 брыгада для выезду на сэрвіснае абслугоўванне і рамонт збожжаўборачных камбайнаў. 

Першарадная задача кіраўнікоў раёнаў і сельгасарганізацый - да 1 ліпеня гатоўнасць збожжаўборачнай тэхнікі павінна быць не ніжэйшая за 95 працэнтаў, дадаў Дзмітрый Козел. 

Гаворачы пра маштабы ўборкі, першы намеснік адзначыў: плошча азімага рапсу складае 23,8 тыс. га, азімага ячменю - 6,1 тыс. га. Збожжавыя каласавыя культуры ў цэлым займаюць 344 тыс. га, з іх азімыя - 240 тыс. га. Крупяныя культуры трэба ўбраць на плошчы 8 тыс. га, у тым ліку проса больш як 1,3 тыс. га, грэчкі - 6,68 тыс. га. Пад кукурузу на зерне адведзена 78,6 тыс. га.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)