Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10

E-mail: isp@loev.gov.by

Днепр
Днепр
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
10 мая 2022

У Беларусі пачалася сяўба грэчкі і проса

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пачалася сяўба грэчкі і проса. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 10 мая, раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (з грэчкай і просам) засеялі на 680,5 тыс. га. У Брэсцкай вобласці гэтыя культуры пасеяны на 95 працэнтаў плошчы, у Гродзенскай - на 94,9 працэнта, у Мінскай - на 94,7 працэнта, а ў Магілёўскай - на 89,1 працэнта. У Віцебскай і Гомельскай абласцях сяўба завершана.

У цэлым яравая сяўба ў Беларусі праведзена на плошчы 1563,2 тыс. га, што складае 70,4 працэнта ад плана. У Брэсцкай вобласці пасеяна 84,2 працэнта ад запланаванага аб'ёму, Віцебскай - 72,5 працэнта , Гомельскай - 56,6 працэнта, Гродзенскай - 83,3 працэнта, Мінскай - 72,8 працэнта і ў Магілёўскай - 52,5 працэнта ад плана.

План сяўбы грэчкі выкананы на плошчы 2,6 тыс. га, або 7,98 працэнта да плана, а проса - на 1 тыс. га, або 10,53 працэнта. Лён пасеялі на 38,8 тыс. га, або 78,2 працэнта, цукровыя буракі - на 89,7 тыс. га, або 91,1 працэнта, аднагадовыя травы - на 128,7 тыс. га, або 48,3 працэнта. Агароднінныя культуры пасадзілі на плошчы 3,49 тыс. га, гэта 56,3 працэнта ад плана, бульбу высадзілі на 14,3 тыс. га, што складае 69,3 працэнта ад запланаванага аб'ёму. Кукуруза пасеяна на плошчы 555,7 тыс. га, або 52,2 працэнта ад плана.

Глебу пад сяўбу яравых культур падрыхтавалі на 1563,2 тыс. га (70,4 працэнта плана). У бягучым годзе гэтыя культуры будуць размешчаны на плошчы 2221,9 тыс. га.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)