Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10
E-mail: isp@loev.gov.by
Лоеўскі раён размешчаны ў паўднёва-ўсходняйчастцы
Гомельскай вобласці. Мяжуе з Брагінскім, Хойніцкім, Рэчыцкім, Гомельскім
раёнамі.
На ўсходзе па рацэ Днепр і, часткова, па ніжнім
цячэнні ракі Сож мяжуе з Чарнігаўскай вобласцю Украіны.
Тэрыторыя раёна складае 104 449 га, з іх:
сельгасугоддзяў 48 331 га, лесу - 44 891 га.
Плошча г.п.Лоеў - 683 га, плошча сельскіх населеных
пунктаў - 3 603 га.
На тэрыторыі раёна працякае рака Днепр з прытокамі
Сож, Брагінка, Песачанка, знаходзіцца Днепра-Брагінскага вадасховішча.
Адміністрацыйным і гаспадарча-культурным цэнтрам
з'яўляецца гарадскі пасёлак Лоеў, размешчаны на правым беразе ракі Днепр у 98
км ад абласнога цэнтра г.Гомель.
Адміністрацыйна тэрыторыя раёна падзелена на гарадскі
пасёлак Лоеў і 7 сельсаветаў (Бывалькаўскі, Карпаўскі,
Каўпенскі, Малінаўскі, Ручаеўскі, Страдубскі, Уборкаўскі). У раёне 71 населены
пункт, пражывае 11 516 чалавек.